Блондинка любит кино, кухню и кататься (tuteyshaya) wrote in by,
Блондинка любит кино, кухню и кататься
tuteyshaya
by

Баявы пастамент

Оригинал взят у tam_erm в Баявы пастамент
Альбо ўзяць, напрыклад, Лельчыцы. Зрабіць гэта цяжка, як-ніяк самы буйны раён Гомельшчыны, аж 322131 га балот ды лясоў, 494 км рачулак. Мясцовыя жыхары нават з пенсіямі не замарочваюцца, зарабляюць зборам грыбоў ды ягад, а праца ў сваю кішэню, як вядома, у стаж не залічваецца.
Шалёным попытам карыстаюцца там 80-гадовыя бабулі і інваліды першай групы, бо дзяржава за іх догляд нядрэнную дапамогу 1 млн 26 тыс. 290 рублёў у месяц дае ды яшчэ і кожныя 3 месяцы павялічвае.
Дарэчы, лянівых там няма, - калі і былі калісці лянівыя дочкі, дык даўно пасля мацярынскіх праклёнаў слупамі сталі і зараз вунь, напрыклад, у Данілевічах і Баравом "каменнымі бабамі" стаяць. Каля Глушкавіч каменная парода наогул сама на паверхню вылазіць. Вось там палешукі мусяць працаваць, - друз там дабываюць выбухамі, а граніт срэзамі. З-за гэтых кар'ераў Лельчыцкі раён параноўваюць з Карэліяй, але партызаны не разабраліся і чамусьці Канамі абазвалі.
Адбылося гэта 27 лістапада 1942 года. Немцы ў Лельчыцах размясцілі свой гебітскамісарыят і ўмацаваліся так, што нават пастамент помніка У.І.Леніну зрабілі кропкай абароны з куляметамі. Гэта ім не вельмі дапамагло і пад водкліч "Ну, хлопцы, трымайцеся! Ведайце, што Лельчыцы  -  гэта нашы партызанскія "Каны"!" партызаны-каўпакаўцы немцаў выбілі, а пасля вайны ізноў помнік Леніна на імправізаваны ДАК вадрузілі (г.п.Лельчыцы, Гомельская вобл., Беларусь):

Ленін там, напэўна, твор П.П.Вершыгоры перачытвае, які у гэтым баі удзельнічаў, а пасля вайны ў пісьменнікі падаўся і ўсе падзеі апісаў.
Толькі вось любы знаўца здымак забракуе, бо сядзячую скульптуру С.Д.Меркурава можна яшчэ дзе пабачыць, а пастамент - знакавы, яго аккурат тады рабілі, калі і асноўныя аб'екты так званай "Лініі Сталіна" Мозырскага УРа Лельчыцкага раёна (пік прыйшоўся на 1931 год), можа, тыя ж майстры і з таго ж бетону пустацелы пастамент-бліндаж зваялі, а на фота яго як след і не разгледзіш.
Выбачайце, мяне, дуру грэшную, але я на дух такія аб'екты не выношу. Разлюбіла адразу пасля таго, як каля в.Бяседка ў калодзеж ДАКа адной нагой ступіла, а другая на паверсе засталася і я ледзь любімым аб'ектам палешукоў I групы не зрабілася.
З таго часу - з любоў'ю толькі пра цар-дуб, што каля Данілевіч, пра уран, якога там зашмат, але здабывацца не будзе, магу нават распавядаць пра жах вёскі Тонеж, 260 жыхароў якой фашысты прама ў царкве спалілі, але пра "лінію Сталіна" - не, ні за што. Гэта вам к мясцоваму настаўніку Чуніну трэба.

Tags: спадчына
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments