Маю гонар прадставіць два практычна невядомых малюнка.
Оригинал взят у
salasz в Маю гонар прадставіць два практычна невядомых малюнка.
Гэта два малюнкі Чырвонага касцёла і панарамы Мінска, напісаныя з адной кропкі (дах Дому ўраду, ці адно з яго акон) Малюнкі 1947-51 гг.
1.Першы малюнак, малюнак зімовага Чырвонага касцёла, належыць алоўку мастака, імя якога, на жаль, невядома.
Якая ж у малюнка шыкоўная дэталізацыя! Тут не толькі касцёл, але і горад,і замеценныя снегам дахі, дарогі, вітражы, ружа трансепта, дым з комінаў - "Ціхая ноч", Божае нараджэнне, не інакш.

Другі малюнак (1950) належыць пэндзлю Абрама Налівая (Анатолю Наліваеву). Працы Абрама Налівая апошнім часам набылі шырокую вядомасць, але гэтую працу чамусці прыхільнікі творчасці мастака не заўважалі, прынамсі, у інтэрнэце гэтую працу я не бачыў. А між іншым, арыгінал працы цяпер вісіць у дольнай залі Чырвонага касцёла, як разумею, мастак нядаўна падарыў парафіі усе свае выявы Чырвонага касцёла. Я, канешне, перасняў малюнак, і выкладываю тут. :) Дэталізацыя не максімальна высокая, але ўсё ж, вельмі і вельмі. Практычна 100-працэнтная ідэнтычнасць дэталіроўкі абодвух малюкаў указвае на тое, што абодва мастакі не займаліся мастацкім вымыслам, усе будынкі насамрэч існавалі, і насамрэч, былі казачна прыгожымі. Так-так, колеры дахаў сапраўды казачныя!
.
P.S. Гэты здымак працы Абрама Налівая, я ўжо нядаўна выстаўляў, але няхай ён таксама тут будзе, у добрай кампаніі. ))