Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

Апостальскі Нунцый -- беларусам

"Арцыбіскуп перадаў удзельнікам літургіі благаслаўленне Папы Францішка, з якім сустрэўся нядаўна, а таксама сказаў, што Пантыфік вельмі добра праінфармаваны аб сітуацыі Касцёла ў Беларусі і імкнецца зразумець беларускую рэчаіснасць...

«Таксама на гэтай зямлі вы, грэка-католікі, вядомыя тым, што вашы карані ляжаць глыбока ў беларускай культуры, — звярнуўся арцыбіскуп да прадстаўнікоў Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі, — і шмат хто шануе гэтую вашу моцную беларускую ідэнтычнасць». Як падкрэсліў іерарх, гэта гонар Каталіцкага Касцёла — тое, што хтосьці сур’ёзна падышоў да гэтай часткі Касцёла, якой Кірыл і Мятод далі голас.

«Ваша любоў да культуры гэтага народа не меншая, чым тая, якую да яе мелі Апосталы славян Кірыл і Мятод», — адзначыў арцыбіскуп, дадаўшы, што тут ёсць «штосьці большае, чым нацыяналізм або шавінізм»: «любіць гэтую культуру і клапаціцца пра яе азначае клапаціцца пра Хрыстовае цела, уцелаўлёнае ў гэтай культуры».

Адчуванне сябе моцна звязаным з культурай дадзенага народа вынікае, па словах прадстаўніка Святога Айца, з хрысціянскай веры.

Арцыбіскуп падкрэсліў, што беларускі народ — цела Хрыста, якое шукае голасу і шмат стагоддзяў спрабуе знайсці гэты голас. Іерарх дадаў, што было шмат тых, хто хацеў растлумачыць народу, які гэты голас, але ўсе яны былі далёка ад народа, і кожны з іх лічыў, што менавіта яго голас – той, які трэба даць гэтаму народу, і менавіта гэтым голасам народ павінен гаварыць.

«Ці ў той момант, калі народ аглядаецца направа і налева, каб знайсці сваю ідэнтычнасць, гэта не з’яўляецца вашым, асабліва вам давераным заданнем дапамагчы ў гэтым?» — паставіў пытанне прадстаўнік Папы, звяртаючыся да грэка-католікаў...

«Касцёл просіць вас, каб вы глыбока жылі сваёй верай, каб адчувалі сябе часткай Хрыстовага цела, — сказаў арцыбіскуп грэка-католікам. — Вы павінны адчуваць гэтую веру, каб гэтая жывая вера дала вам моц, цярплівасць і вытрымку ў нясенні яе іншым». «Тая частка Касцёла, якая яшчэ не навучылася жыць свядомасцю ўласнай мовы, павінна ў вас узяць гэты імпульс, каб магчы спакойна глядзець іншым у вочы, — дадаў прадстаўнік Святога Айца. — Увесь Касцёл просіць вас мець удзел у гэтай місіі». Гэтая місія, як адзначыў іерарх, «святая настолькі, наколькі яна вынікае з патрэбаў веры»; калі ж гэтая місія рэалізуецца, «Касцёл адчуе, што таксама і тут б’ецца яго сэрца, таму што тут б’ецца сэрца беларусаў»..."

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments