Шляхетны Цмок жыве на мінус чацвёртым паверсе палаца Сапегаў?.. (фота, відэа) | У пошуках цмока!

Вандроўкі “У пошуках Цмока” працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗ, ДВА), Веткаўшчыну (РАЗ, ДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗ, ДВА), Ваўкавышчыну (РАЗ, ДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем ды зуб маманта ў Юравічах. У Лепелі даведаліся ўсе акалічнасці пра першы ў Беларусі помнік Цмоку, пад Полацкам знайшлі Стоўнхендж і 57 зуброў у Белавежскай пушчы. Наперадзе нас чакалі замкі і палацы!
