
Што больш актуальна для нашага грамадства: культура ці культ апранацца? Як модзе ўдаецца ўбраць нас у неверагодныя і смешныя рэчы? Ці змогуць крамы накшталт H&M або маладыя мясцовыя дызайнеры пацясніць дзяржаўныя прадпрыемствы на беларускім рынку адзення? Чаму людзі не спяшаюцца «купляць беларускае»? Для чаго нашы жанчыны ўбраныя паводле прынцыпу «заўсёды пры парадзе»? Якім атрыбутам трэнду «па-багатаму» аддаюць перавагу нашы грамадзяне? І, дарэчы, адкуль у нас жаданне апранацца не па сродках — у гутарцы з дызайнерам Іванам Айплатавым. Чарговае інтэрв’ю праекта «Культура паляпшае жыццё!».