Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

Малітва за зняволенага ксяндза Уладзіслава Лазара



Божа, дабра ўсялякага крыніца, дзякуем Табе, што ў любові сваёй абдарыў ксяндза Уладзіслава Лазара годнасцю святарства. Запрагнуў, каб ён быў асаблівай прыладаю ў руцэ Тваёй. Даручаем Табе ягоны сёняшні дзень, а Ты моцаю Духа Святога вядзі, кіруй і будзь з ім. Даручаем ягоную душу і цела. Даручаем ягоныя радасці і надзеі, усе напружанні і нядужанні. Укшталтуй яго шчаслівым святаром і чалавекам, атачай зычлівым людам. Учыні, каб розумам бездакорным, сэрцам цнатлівым і чыстым целам заўсёды служыў Табе. Амэн.

-- Чалавека проста знішчаюць і яму патрэбна наша дапамога. Што рабіць?!

-- "Ксёндз Уладыслаў Лазар папрасіў апостальскага нунцыя заахвоціць усіх да малітвы за яго". Маліцца і нагадваць пра кс. Уладзіслава і малітву за яго ў грамадзкай (інэт)прасторы часцей. Хто ведае лепшыя сродкі, скажу: калі вы такія разумныя, чаму кс. УЛ у турме? : )

-- Трэба прарваць інфармацыйную блакаду, а дзеля гэтага кожны ведаючы павінен паведаміць і заклікаць да малітвы за ксяндза як мінімум некалькі чалавек, і так далей.

-- Мінімум, трэба маліцца штодня самому, і каб іншыя ведалі, што ты гэна робіш, і іх гэна надхняла на ўласную малітву. Таму бяз сціпласці кажу, што пад час кожнай Ютрані і Нешпараў дадаю просьбу: "w intencji zniewolonego księdza Władysława Łazara - Ciebie prosimy, wysłuchaj nas, Panie". І ад ліпеня шторанку малюся:

Prosimy Pana Boga Wszechmogącego w Trójcy Świętej Jedynego o wzmocnieniu darów Ducha Świętego, umocowaniu zdrowia i potrzebnych łaskach, mocy, mądrości, męstwie, wytrwałości w posłudze kapłańskiej dla zniewolonego księdza Władysława Łazara.

Boże, źródło wszelkiego dobra, dziękujęmy Ci, że w Swojej miłości obdarzyłeś księdza Władysława Łazara godnością kapłaństwa. Zapragnąłeś, by on był szczególnym narzędziem w Twoim ręku. Powierzamy Ci jego dzisiejszy dzień, a Ty mocą Ducha Świętego prowadź, kieruj i bądź z nim. Polecamy jego duszę i ciało. Polecamy jego radości i nadzieje, wszystkie trudy i dolegliwości. Czyń jego szczęśliwym kapłanemi i człowiekiem, otaczaj ludźmi życzliwymi. Sprawiaj, aby nieskalanym umysłem, niewinnym sercem i czystym ciałem zawsze służył Tobie. Amen.

Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment