Вось зараз у кожнага амаль са стужкі ёсць дзеці малыя. Модна стала гэта ці што? Жартую :) А ці страшыце вы сваіх хлопчыкаў і дзяўчынак, калі яны ня хочуць увечары засынаць, а казкі ўжо не працуюць? Ну там Бабайкам, Шмабайкам? Вер ці ня вер, як хочаш, але я пра Бабая даведаўся толькі ва ўніверы ўжо. Што? Не, засыпаў я добра. Проста вось з такіх размоў і ўспамінаў. У маім жа дзяцінстве было ўсё інакш.
Калі мы не хацелі засынаць і вашавалі з братам да начы (перакідваліся тапкамі, цікавалі мышак, пужалі ката і г.д.), дзед гучна стукаў у сцяну і казаў нам: "Эй, машэннікі, анука спаць. А то вун прышоў Жабрак, кіям стукаіць у дзверы. Кажыць заберыць у торбу і панясець усіх, хто ня спіць". Сон ад страху нападаў імгненна. Яшчэ зранку мы помнілі пра Жабрака, выходзячы на двор азіраліся. Шукалі калі не яго самаго, дык хоць вялікую торбу, у якую б стоўпіліся два паўнавесныя чатырох-пяцігадовыя мужчыны. А потым ішлі пералічваць сям'ю - дзеда, бабулю, маму з татам, цётак, дзядзькаў. Бо ўвечары ж ніхто акрамя нас і не спаў. Раптам і праўда схапіў ды панёс каго. І вобраз Жабрака таго вымалёўваўся вельмі добра. Балазе, нават фантазіраваць зусім не трэба было. Бо якая ж вёска без свайго дурня і жабрака. Вось і ў нашай быў - Рысік. Хадзіў па вуліцы ў кашулі і закасаных да каленяў штанах, босы, кудлаты, цягаў усякую шуму і кідаў у вясковую сажалку. Шторазу сустракаў ранкам і ўвечары рэйсавы аўтобус "Докшыцы - Макаравічы", вітаўся і размаўляў з аўтобуснікамі. Выходзіў на вуліцу пасля таго, як пройдуць каровы, і ўсё чыста прыбіраў, што тыя наробяць. За гэта яго людзі любілі, хто што есці дасць, хто абноскі якія скіне з пляча. А мы ж малыя былі, дурныя як водзіцца, толькі ўбачым здалёк і ўрассыпную: "Рысік, Рысік ідзець!" Той жа ідзе, усьміхаецца давольны. Потым мы падраслі, пернасталі баяцца Рысіка, нават нешта і пад яго хатай пасядзім ды паслухаем басьні. Той цікава расказваў, на маляўнічай такой, скавітай польска-беларускай трасянцы. Зараз ужо і не перадаць. Неяк адно лета прыехалі, а Рысіка няма. Яго разам з сястрой Тэсяй нехта аддаў у дом састарэлых пад Глыбокім. Вёска як апусцела: ніхто і не пакрычыць на вуліцы. Перад ад'ездам Рысік прадаў сваю хату і сад са смачнымі ранеткамі і ананасамі за пачак масла. За адзін гробаны пачак масла! Паднялася ж у некага рука так зрабіць. Але гэта яшчэ не канец гісторыі. Аднойчы ранкам, у канцы наступнай вясны (мы ўжо з братам шчаслівыя ва ўсю збіралі рэчы на вёску), выходжу я з хаты ў Глыбокім і бачу ў нас у двары на лаўцы сядзіць Рысік. Есць маміна печыва з чаем і ўсміхаецца. Аказваецца, ён прыйшоў на сяло да свайго дзядзкі і нашага глыбоцкага суседа пана Скукоўскага (той і за савецкім часам не хаваў ні шаблю, ні сваё шляхецкае паходжанне, скупым праўда быў, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя). Вось такі нам быў добры знак перад тым летам.
Ну а як ужо перасталі баяцца Жабрака, тады ў ход пайшла іншая "зброя" - цыганы. Страшнае слова для нас малых. Дзед канечне зноў стукаў у сцяну, зноў гаварыў тэкст пра "заберуць усіх, хто ня спіць". Але мы ўжо не таго баяліся, што нас заберуць і павязуць з мядзьвядзямі танцаваць і вучыцца коней красці. Тут крошку іншае. Бабка Вера (насамрэч яна наша прабабуля, але звалі так скарочана) з маленства часта паўтарала нам адну басьню. Як яна яшчэ малая была і "пра Пілсудзкага ніякага ніхто і ня чуў" да іх пераначаваць папрасіліся колькі сем'яў цыганоў з дзецьмі. Месца, канечне, бракавала, але праганяць тады яшчэ такой моды не было. Насцялілі цыганам на падлозе саломы, тыя ўлягліся і ранкам паехалі. Далей бабка Вера баіла вельмі эмацыянальна: "Татка пайшоў прыбраць тую салому з падлогі. Стаў зграбаць, а там падлога жоўтая ўся і смярдзіць, страх! Сасцалі ўсё начыста, бытта нарошна!!! Тады ўжо тата стаў і дзверы запіраць, і цыганоў ніякіх начаваць болі не пускалі". Дык вось, пасьля гэтай басьні пры слове цыганы ў нос біў такі страшны аміячны пах, што мы ці то засыпалі імгненна, ці то проста гублялі прытомнасць і ачомваліся толькі ранкам. Ды што там. Я яшчэ паступіўшы на першы курс і ўпершыню сустракаючы цыганоў на полацкім рынку нават часам прынюхваўся :)
Вось такая гісторыя. Хто дачытаў да канца - сапраўдны герой, анягож. Карацей, мамы і таты, карыстайцеся :)