24.11.13. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску
Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў дзеля Ахвяры і малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаць пэўнае ўяўленне аб Эўхарыстыі ў Каталіцкай Царкве, запрашаем у нядзелю 24.11.13. 12:00 у госці да айцоў-францішканаў — святкаваць канец года, Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. Вашае ўвазе online-трансляцыя ўрачыстай нядзельнай святой Імшы (Сумы) па-беларуску з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Матусевіча 80).
Трансляцыю можна будзе аглядаць на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
«Езу, узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства» (Лк 23:42).
ЕЗУ, ДАВЯРАЮ ТАБЕ! ЕЗУ, ДАВЯРАЮ ТАБЕ! ЕЗУ, ДАВЯРАЮ ТАБЕ!
Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, Год С