Мінск. Дом №42 вул.Вакзальная - RIP

Оригинал взят у yozas_gubka в Мінск. Дом №42 вул.Вакзальная - RIP
Выпадкова ішоў праз ДС "Дружная" і пабачыў такую карціну (фота на мабільны, выбачайце):
Фото1183
Знесены дом №42 па вул.Мінская - двухпавярховая "сталінка" пачатку 1950-х. Лепшага здымку з цэлым домам не знайшоў - выразаў з панарамы ДС "Дружная" ад 2008 года - аўтар 314kad (ружовы будынак у цэнтры здымка):
42
Фота з Яндэкс-панарам (падказаў mi_ku_apx):
42 2
Я так разумею, такім чынам працягваецца рэалізацыя праекта гандлёва-забаўляльнага комплека "Мінск Сіці Мол" (пра які пісалі тут), паводле якога ўся гэтая частка былога ўрочышча "Уборкі" паміж вуліцамі Талстога і Дружнай будзе знесена і на яе месцы пабудавана гэтая гаргара:


Увогуле, раён ДС "Дружнай" нелітасцівы да старой забудовы, некалькімі гадамі раней быў знесены пасляваенны двухпавярховік па вул.Талстога, 24 (фота з той жа панарамы):
dfgds
На ім, на колькі я памятаю, была нейкая памятная дошка, але яна не выратавала будынак ад зносу пад час будавання вось гэтай гаргары (фота з вышэйўзгаданага артыкула):

Tags:
выпраўце каліласка загаловак, я памыліўся - вуліца не Дружная, а Вакзальная
З выгляду, не шараговы будынак, адметны па-свойму. Няўжо на ім не было "помнік...ахоўваецца"? RIP