Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

08.12.13. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску

08.12.13. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску

Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў дзеля Ахвяры і малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаць пэўнае ўяўленне аб Эўхарыстыі ў Каталіцкай Царкве, айцы-марыяне запрашаюць у нядзелю 08.12.13. 12:00 на адпустовую (пад звычайнымі варункамі) Імшу ўва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Вашае ўвазе online-трансляцыя ўрачыстай нядзельнай святой Імшы (Сумы) па-беларуску з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Матусевіча 80).

Епіскапатамі Беларусі, Украіны і Расіі ІІ Нядзеля Адвэнту абвешчана Днём удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. Каталіцкія Біскупы Беларусі: «Аказваючы нашым дабрадзеям удзячнасць, мы заахвочваем да малітвы падчас кожнай святой Імшы ў нядзелю 8 снежня ў інтэнцыі дабрадзеяў нашага Касцёла, каб Бог шчодра ўзнагародзіў іх дар сэрцаў і благаславіў за праяўленую шчодрасць».

Трансляцыю можна будзе аглядаць на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
Паглядзіце якая ўтульная каплічка : )
http://jan.by/2/images/panorama.swf

З Богам і Багародзіцай +
Да Хрыста — праз Марыю!

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments