Першая гістарычна-культурная каштоўнасць, якую трэба вярнуць у Беларусь, — гэта павага да нашай гіст

Усвядомленых гараджан, а не проста жыхароў Магілёва, 5 снежня вітаў Аляксандр Агееў, вядучы афлайнавага ток-шоу кампаніі “Будзьма беларусамі!” на тэму “Вяртанне культурна-гістарычнай спадчыны ў Рэспубліку Беларусь: удзел грамадскасці”. Натхніў на грунтоўную размову, задаў настрой і стаўся сапраўдным сюрпрызам для публікі выступ Алеся Камоцкага. Хоць і “свет паступова атуляе зіма”, размова ў гэты вечар атрымалася сапраўды гарачая.
