Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

16-24.12.13. Ахвярная Навэнна да Дзяцяткі Езуса ў інтэнцыі вырашэння канфлікту ва Ўкраіне



«Заклікаю вас да бою, людзі Захада!»
(Арагорн, сын Арахорна)

16-24.12.13. Ахвярная Навэнна да Дзяцяткі Езуса ў інтэнцыі вырашэння канфлікту ва Ўкраіне

Каталікі і людзі добрай волі! Патрыёты нашага Краю! Ад сёняшняга панядзелка 16.12.13.. да вігіліі Божага Нараджэння ў аўторак 24.12.13. адбываецца традыцыйная навэнна да Дзіцяткі Езуса. Утропы пастырам, заклікаем ахвярна ўчыніць гэтую навэнну ў інтэнцыі вырашэння канфлікту ва Ўкраіне.

ГЭНА — ВАЙНА, наша сёняшняя «бітва на Сініх Водах» за «наш» Кіеў і «нашу» Русь-Украіну. Гэна навяртанне да Бога і малітоўнае аднаўленне! «Хороша ложка к обеду» — гэнак і вы паспяшайце паспець ахвяраваць сябе ля сініх водаў Дняпра, ля сініх сцягоў Эўрамайдану. Бог бачыць у сэрцы: калі аддамо з сябе за быццам ба чужую — але Хрыста і Марыі — Украіну, ці не ўзнагародзіць Айцец нам праз Маці шматкроць у патрэбах нашых сэрцаў?

Вы патрэбныя Айчыне проста цяпер! І гэтая ваша бітва праславіць Бога! Хто 'шчэ здольны ўзняць меч Божага Слова і Святога Ружанца, хто ўжо здатны да ахвяры і самаахвяравання — шыхтуймася і рушым да магчыма апошняй нашай бітвы! Як ня мы — дык хто? Уздымайся, Нінэвія! Посці, маліся, пакутуй! Як уважыце гэта за годную справу, пашырце яе сярод сяброў, знаёмых і незнаёмых. Бог адудзячыць +

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments