nicolaev wrote in by

26.01.14. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску

26.01.14. 12:00. Нядзельная святая Імша on-line па-беларуску

«Народ, які хадзіў у цемры,
убачыў святло вялікае;
над жыхарамі краіны смяротнага ценю
заззяла святло».
(Іс 9:2)

Выйдзі ў святло, Украіна!
Выйдзі ў святло, Беларусь!

Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў дзеля Ахвяры і малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаць пэўнае ўяўленне аб Эўхарыстыі ў Каталіцкай Царкве, запрашаем у нядзелю 26.01.14. 12:00 у госці да айцоў-францішканаў. Вашае ўвазе online-трансляцыя ўрачыстай нядзельнай святой Імшы (Сумы) ПА-БЕЛАРУСКУ з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Матусевіча 80).

Трансляцыю можна будзе аглядаць на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by

«Заклікаю вас, браты, дзеля імя нашага Пана Езуса Хрыста, каб усе вы гаварылі адно і тое ж і каб не было паміж вамі расколу, але каб з’ядналіся вы ў адным духу і аднадумстве» (1 Кар 1:10). Гэта слова Божае.

Далучу сюды разважанні а. Міхала Ермашкевіча OP на гэту Нядзелю: "Калі ў цёмным памяшканні раптам запальваецца яркае святло, усе, хто там знаходзіцца, інстынктыўна заплюшчваюць вочы, якія не могуць знесці рэзкай перамены. Калі ж спачатку з’яўляецца невялікі агеньчык, то стомленыя цемрай позіркі скіроўваюцца ў яго бок. (...) Усе мы калісьці станем перад святлом Божага аблічча. І калі вочы нашай душы не падрыхтуюцца належным чынам да гэтай сутрэчы, яна будзе нязноснаю. Таму Бог дае нам магчымасць тут, на зямлі, прызвычаіцца да Яго святла, адкрываючы нам паступова свае праўды. (...)

Плёнам навяртання будзе ўпэўненасць, што кожнае намаганне ў кірунку Божага Валадарства не будзе дарэмным, нават калі ўласны вобраз акажацца не такім дасканалым, як здавалася раней. Гэта не прычына для роспачы, а толькі адзнака, што Бог, які бачыць нас лепш, чым мы самі, лічыць нас гатовымі прыняць больш праўды пра сябе саміх і, паказваючы яе, напэўна дасць сілы і ўмеласць, каб, працуючы над сабою, мы станавіліся больш чыстымі ў Яго вачах і больш гатовымі ўбачыць Яго вечнае святло".

26.01.14. ІІI Звычайная нядзеля (Год А)