Святлана Анікей: «Трымаць шліфавальную машынку ў жаночых руках вельмі складана»



Прыйшла ўнучка да бабулі і пытаецца: «Як вы пражылі такое ​​доўгае жыццё з дзядулем і не лаяліся, не сварыліся»? А бабуля адказвае: «Унучачка, мы з таго часу, калі старыя рэчы рамантавалі, а не выкідалі». Гераіня сённяшняй серыі праекта «Захапленні» верыць, што зноў прыйшоў час рамантаваць старыя рэчы, каб разумець, хто мы, навошта і куды ідзем. Яна захопленая рэстаўрацыяй старадаўняй мэблі, што можа падацца не зусім жаночым заняткам, але Святлану Анікей, актрысу Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я. Купалы, гэты факт зусім не бянтэжыць. Яе каханы Аляксей Чарнігін, таксама актор тэатра Я. Купалы, ва ўсім дапамагае ёй.