15 лютага (субота) у межах Трэцяга міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце”адбудзецца паказ першага прафесійнага буктрэйлера “Смаленне вепрука” і сустрэча з яго стваральнікам Змітром Вайноўскім і Альгердам Бахарэвічам. Напярэдадні гэтай падзеі, прапануем інтэрв’ю з выканаўцамі галоўных роляў — пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам і культуролагам Максімам Жбанковым.
“Напэўна, калі б у мяне была магчымасць усё вырашаць самому, буктрэйлер быў быў зусім іншы”, — кажа Альгерд Бахарэвіч. Якімі былі б буктрэйлеры Жбанкова і Бахарэвіча? Чаму яны пагадзіліся на ролі і якіх герояў гралі? Даем магчымасць акцёрам падзяліцца сваімі ўражаннямі пра здымкі.
Чытаць далей...