14,16.03.14. Крыжовы Шлях і святая Імша on-line (па-беларуску)
«Далучыся да цярпенняў дзеля Евангелля паводле моцы Бога».
(2 Цім 1:8b)
У даўнім Ерузалеме з'явілася традыцыя праходзіць па месцах, звязаных з мукай Езуса Хрыста, нашага Збаўцы, каб разважаць Яго крыжовы шлях на Кальварыю. З часам ва ўсім Касцёле пачалі ўзводзіць т. зв. «стацыі» мукі Пана. Вернікі, асабліва ў перыяд Вялікага посту, ідуць ад стацыі да стацыі, разважаючы пра цярпенні Збаўцы.
Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Літургіі і набажэнствах у Каталіцкай Царкве, запрашаем да сумеснай малітвы ў пятніцу 14.03.14. 18:30 (і ў кожную пятніцу Вялікага Посту). Вашае ўвазе online-трансляцыя набажэнства Крыжовага Шляху ПА-БЕЛАРУСКУ з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Матусевіча 80). Адразу пасля гэтага мае адбыцца святая Імша па-беларуску. І 'шчэ адна трансляцыя беларускамоўнай святой Імшы — ласкаю Божай і руплівасцю чалавечаю — мае адбыцца ў нядзелю 16.03.14. 12:00.
Трансляцыю можна будзе аглядаці на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
«Калі грэшнік адвернецца ад усіх грахоў сваіх, якія ўчыніў, і будзе захоўваць ўсе Мае наказы, паступаць справядліва і праведна, то ён напэўна жыць будзе і не памрэ. Ніводзін з грахоў ягоных, які ўчыніў ён, не будзе прыгаданы яму; дзякуючы справядлівасці, якую чыніў, ён будзе жыць. Ці ж Я жадаю смерці грэшніка, — кажа Пан Бог, — а не таго, каб адвярнуўся ад шляхоў сваіх і жыў?» (Эзх 18:21–23). Гэта слова Божае.