Толькі ў сэрцы трывожным пачую За краіну радзімую жах, — Ўспомню Вострую Браму сьвятую I ваякаў па грозных канях. Ў белай пене праносяцца коні, — Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць. У бязьмерную даль вы ляціце, А за вамі, прад вамі — гады. Вы за кім у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхі вашы йдуць і куды? Мо яны, Беларусь, панясьліся За тваімі дзяцьмі уздагон, Што забылі цябе, адракліся, Прадалі і аддалі ў палон? Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі, Не давайце чужынцамі быць! Хай пачуюць, як сэрца начамі Аб радзімай старонцы баліць... Маці родная, Маці-Краіна! Не усьцішыцца гэтакі боль... Ты прабач, Ты прымі свайго сына, За Цябе яму ўмерці дазволь!.. Ўсё лятуць і лятуць тыя коні, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Літоўскай Пагоні Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
За краіну радзімую жах, —
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў па грозных канях.
Ў белай пене праносяцца коні, —
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
У бязьмерную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі — гады.
Вы за кім у пагоню сьпяшыце?
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?
Мо яны, Беларусь, панясьліся
За тваімі дзяцьмі уздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон?
Бійце ў сэрцы іх — бійце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць!
Хай пачуюць, як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць...
Маці родная, Маці-Краіна!
Не усьцішыцца гэтакі боль...
Ты прабач, Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..
Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
Edited at 2014-03-25 10:40 am (UTC)