i_n_d_e_e_z wrote in by

Павал і Ганна Харланчук-Южаковы: «Адказнасць за выхаванне дзіцяці ляжыць не на дзяржаве, а на табе»

tarantino-by-2014-zahaplenni-harlanchuki-5141
Не кожны дзень у сям’і артыстаў атрымліваецца сабрацца разам і ад душы пакатацца на каньках. Даводзілася чакаць хвіліны перадышкі паміж заездамі, каб распытаць нашых герояў пра іх вялікую сям’ю. У новай серыі праекта «Захапленнi» акцёры тэатра і кіно, а таксама бацькі чацвярых дзяцей Павал і Ганна Харланчук-Южаковы расказалі нам пра тое, як шанаваць вольны час, пазбягаць стэрэатыпаў, браць на сябе адказнасць і навучаць дзяцей у хатніх умовах.