Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

25.05.14. Святая Імша і семінар on-line (па-беларуску)

25.05.14. Святая Імша і семінар on-line (па-беларуску)

«Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне.
Хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, — кажа Пан».
(Ян 14:21а,23а)

Тых, хто па сур'ёзных прычынах (хвароба і г.д.) ня можа прыйсці да касцёлаў дзеля Ахвяры і малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Літургіі ў Каталіцкай Царкве, запрашаем у нядзелю 25.05.14. 12:00 у госці да айцоў-францішканаў. Вашае ўвазе online-трансляцыя ўрачыстай нядзельнай святой Імшы (Сумы) ПА-БЕЛАРУСКУ з менскай парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Матусевіча 80).

Адразу пасля гэтага мае адбыцца семінар «Адказнасць: міфы і рэальнасць». Адказы на адпаведныя пытанні будзем шукаць разам з вядоўцамі: псіхолагам-кансультантам Наталляй Станкевіч і доктарам маральнай тэалогіі а. Аляксандрам Уласам OFMConv. Шчыра запрашаем!

Трансляцыю можна будзе аглядаці на
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by

«Хрыста Пана свяціце ў сэрцах вашых, будзьце заўсёды гатовымі даць адказ кожнаму, хто патрабуе ад вас слова пра вашу надзею. Але рабіце гэта лагодна, з бояззю Божай і добрым сумленнем, каб у тым, за што абгаворваюць вас як злачынцаў, былі асаромлены тыя, хто ганіць вашае добрае жыццё ў Хрысце. Бо лепей, калі ў гэтым воля Божая, цярпець за добрыя ўчынкі, чым за благія» (1 П 3:15-17). Гэта слова Божае.

Парадак святой Імшы (Ordo Missae)
25.05.14. VI Велікодная нядзеля, Год А

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments