nicolaev wrote in by

За Бога і нашу Перамогу!

"Ми переможемо!" -- кажуць украінцы -- гэта так, але... гэта й ня так.
"Верым! Можам! Пераможам" -- кажуць беларусы, але й гэта так і ня так.

Некалі наш агульны кароль Ян Сабескі пасля эпахальнай перамогі ў бітве за Эўропу пад Венай напісаў рымскаму Панціфіку:

«Venimus, Vidimus, Deus vicit» — «Мы прыйшлі, мы ўбачылі, Бог перамог».

Таму наш мэсідж адсюль і да Перамогі можа быць па сутнасці толькі такім: «ВЕРЫМ! З МАРЫЯЙ МОЖАМ! БОГ ПЕРАМОЖА!».

За нашу і вашу свабоду!
За вашу і нашу Айчыну!

За Бога і нашу Перамогу!