Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza) (nicolaev) wrote in by,
Andrej Ludwik Mikałajeŭ OPs (Wojsza)
nicolaev
by

31.08.2014 з Менска паедзе аўтобусная пілігрымка ў Друю



У нядзелю - 31 жніўня 2014 г. а 15:00 гадз. у г. Друя адзначым памяць 100-годдзя з дня нараджэння ўладыкі Чэслава Сіповіча, першага беларускага грэка-каталіцкага біскупа ў ХХ-тым стагоддзі. Святкаванне разам з братамі рыма-католікамі ўзначаліць апостальскі нунцый арцыбіскуп Клаўдзій разам з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам ды пры ўдзеле высокіх гасцей, у тым ліку з замежжа.

31.08.2014 з Менска ад станцыі метро УСХОД паедзе аўтобусная пілігрымка ў Друю - праз Браслаў.
Збор удзельнікаў ды праверка пашпартаў (едзем у памежную зону) - а 06:30, адпраўленне аўтобуса а 7:00.
Аўтобус вяртаецца ў Менск каля 22:30.
Кошт праезда = 150.000 бел. руб. (узяць з сабою перакус на дарогу).
Запісы па тэлефоне (або асабіста) у с. Вікторыі тэл. +375-29-3098602.

Не ўсе святары і вернікі змогуць у нядзелю 31.08.2014 паехаць у Друю, таму святочная Архіерэйская Літургія будзе служыцца ў Менску ў суботу 30 жніўня а 10:00 гадз. у капліцы парафіі праведнага Язэпа ў Менску (вул. Арджанікідзэ). Гэта дасць магчымасць вернікам Менска ды наваколля ўдзельнічаць у Архіерэйскай Літургіі. ЗАПРАШАЕМ!

via http://cssr.by/naviny/92-100-goddze-belaruskaga-greka-katalitskaga-biskupa.html

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments