Алеся Палуян: «Людзям ёсць чаму павучыцца ў сабак: велікадушнасці і сумленнасці, напрыклад»

Tarantino.by-2014-BB-Poluyan-Alesya-8045

У нашай краіне развіццём каністэрапіі (метад лячэння і рэабілітацыі з выкарыстаннем спецыяльна выбраных і навучаных сабак) займаюцца лічаныя людзі. Адна з іх — Алеся Палуян. У першую чаргу Алесю ведаюць як сертыфікаванага інструктара-дрэсіроўшчыка і гаспадыню адной з першых у Мінску гасцініц для жывёл. Цяпер свае сілы дзяўчына вырашыла ўкласці яшчэ і ў развіццё тэрапіі з дапамогай сабак. Ці папулярны гэты метад лячэння ў Беларусі? Чаму людзі аддаюць перавагу дэльфінам, а не сабакам у якасці «лекараў»? Якім чынам адбываецца аднаўленне хворых пры такой тэрапіі? З якой прычыны не кожны шчанюк можа стаць «тэрапі дог»? Чаму дзяржчыноўнікі не заўважаюць станоўчага ўплыву каністэрапіі? Пытаем пра гэта ў Алесі Палуян у рамках спецыяльнага праекта “Будзьма беларускамі!

Чытаць болей