19.10.14. 12:00. Нядзельная святая Імша і Ружанец on-line па-беларуску

19.10.14. 12:00.
Нядзельная святая Імша
і Ружанец on-line па-беларуску

«Я — Пан, і няма іншага.
Апроч Мяне няма бога.
Я — Пан, і няма іншага».
(Іс 45:5а,6б)

Тых, хто па сур’ёзных прычынах (хвароба, камандыроўка і г.д.) ня можа прыйсці да царквы дзеля Ахвяры і Падзячнай малітвы, а роўна ж тых, хто жадае атрымаці пэўнае ўяўленне аб Боскай Літургіі ў Рыма-Каталіцкай Царкве, запрашаем 19.10.14. і ў кожную нядзелю а 12-й гадзіне да вашых кампутарных манітораў — да ў пэўнай меры прысутнасці на ўрачыстай нядзельнай Святой Імшы (Суме) ПА-БЕЛАРУСКУ ўва ўтульнай драўлянай каплічцы парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (вул. Матусевіча 80). Пасля Літургіі ў кастрычніку ў парафіі адбываецца Ружанцовае набажэнства.

Нядзельныя трансляцыі сузірайма тут:
http://catholic.by/2/media/live-video.html
http://jan.by
Больш падрабязна пра трансляцыі Св. Імшы: У эфіры — Хрыстос

«За ўсіх вас заўсёды дзякуем Богу, узгадваючы вас у малітвах нашых» (1 Тэс 1:2). Гэта слова Божае.