Галоўная прычына пасiўнасьцi людзей Беларусі палягае ў іх назве – беларусы

змены Беларускага герба

Ужо 17-ы год апазіцыя змагаецца супраць дыктатуры, а трэба змагацца супраць акупацыі. Галоўнае ў нашых стасунках з рускiмi заключаецца ў тым, што з-за назвы “Беларусь” рускiя разглядаюць нас як рускiх другога гатунку i гэта надае iм вялiкае нахабства ў дачыненьнях з намi. Для 90%  нашых людзей слова «Беларусь» — гэта пусты гук, за якiм, як яны адчуваюць, няма нiчога, годнага павагi. Замест балбатні аб “ліберальных каштоўнасьцях”, неперапыннай гульні ў выбары трэба будзіць нацыянальны гонар людзей. Уся нядаўняя гiсторыя войнаў, паўстаньняў сьведчыць, што толькi нацыяналiзм нараджае сiлу ў змаганьнi.

Расейцы заўсёды імкнуліся канчаткова нас асiмiляваць, для чаго ім трэба было нас максімальна аслабіць. Перайменаваньне нас у белых рускiх павялiчыла нелюбоў i непавагу да нас з боку ўсiх народаў. Ня любяць, як вядома, ня кепскіх (усе народы добрыя па-свойму). Ня любяць няцэльных, фальшывых. Беларускасьць — гэта апофеоз фальшы. Беларускасьць пад корань зьнiшчае ня толькi нашыя палiтыку i мастацтва, але i мараль.

Сказаць, што наш народ за 200 гадоў расейскага панаваньня быў найбольш зрусiфiкаваны, або звалiць усё на асобы — гэта значыць амаль нiчога не сказаць. Развагi пра гэта ўжо набiлi аскому. Ёсьць прычыны, адносна якiх гэткія тлумачэньнi ёсьць толькi сьледства. Да таго, яны малапрадуктыўныя, таму што не гавораць, што трэба рабiць, каб наш народ стаў нацыяй.

А што рабiлi iншыя народы, калi iмперыi, у якіх яны апынулiся ў вынiку экспансiй больш магутных дзяржаваў (ангельскай, гiшпанскай, французкай…), развальвалiся? Як толькi яны атрымлiвалi Незалежнасьць, тут жа вярталiся да сваiх спрадвечных назваў. Наша ядро — гэта землi цэнтральнай i заходняй Беларусi з назвай Лiтва. Усе архівы РП, якія захаваліся ў Польшчы, сьведчаць, што гістарычная Літва — гэта сучасная Беларусь, а народ яго — гэта лiтвiны. Нiхто ня можа нам забаранiць называцца так, як мы гэта вырашым. Хай нас iншыя называюць, як хочуць. Многiя краiны маюць па некалькi назваў. Напрыклад,  Германiя iх мае аж чатыры — Германiя, Дойчланд, Нямеччына, Алеман. Трэба змагацца супраць расейскай акупацыі. 

Працяг  →  
Чытаць падрабязна .
Сумна !
Шкада ! Але трэба разумець , што ўсе вырашае не народ (ен у большасці - быдла )
Усе вырашае малюсенькая , найбольш свядомая яго частка (дзесці каля 10 % колькасці народу ).
вось раней - гэта была шляхта. І калі мы яе згубілі , мы згубілі ўсе.
Вось калі зараз найбольш свядомыя людзі з*яднаюцца ў талаку , тады і з*явіцца зноў Вялікая Літва.
Мне конечно приятно читать что я являюсь аккупантом, но где же мои белорусские холопы и феодальные владения положенные статусом?