Прыйдзе час быць Літве, літвінам і мове літвінаў

Ja, litvin-biełarus_1200_1
    ВКЛ з самага пачатку была біэтнічнай балта–славянскай дзяржавай з гістарычнай славянскай сімволікай „Пагоня“, а не жамойтаў з гістарычным гербам „Мядзведзь“. У жамойцкай мове нават не было слова для яе абазначэння, тады жамойцкая эліта (а менавіта Сіманас Даўкантас) прыдумала яе, назваўшы „Пагоню“ новым словам „Віціс“.
    Да апошняй вайны і пасля, жамойцкае насельніцтва горада Вільні складала ўсяго 1.5%.
    Знішчэнне беларускага асяродку ў Вільні адбылося адразу пасля вайны. Жамойцкі ўрад не дазволіў адчыніць тут ніводнай беларускай школы. Пракацілася хваля рэпрэсій супраць беларускай інтэлегенцыі. Былі ліквідаваныя беларуская гімназія, пачалі насаджацца польскія і расійскія школы. Як і раней, шырока прапагандаваліся і ўсяляліся догматы, што беларусы-католікі — гэта палякі. Працягвалася перапісванне прозвішчаў на жамойцкі лад.
    У гэты перыяд у свеце цалкам укаранілася думка аб тым, што Летувіская Рэспубліка — адзіная праваспадкаемка Вялікага Княства Літоўскага.
    Летувы-жамойты Новага часу палюбілі Вільно і з ім зрадніліся. Але добра разумеюць, што няма ў Вільно іх гістарычнага падмурка. Пра гэта гістарычныя дакументы і герб Вільнo!  Жамойты жывуць са страхам як злодзеі. Іх гісторыя жамойцкая, роўна як літвінаў і русінаў у ВКЛ.
    Палякі ВКЛ - гэта этнічныя літвіны, якія сталі каталікамі з-за выгады. Узялі мову польскай каталіцкай царквы. Тоеж рабіла і маскоўская праваслаўная царква - абрусьвала літвінаў. Польскі каталіцызм і РПЦ наўмысна знішчалі літвінаў і магутнае ВКЛ. Цяперашняй Расеі, Польшчы і Нямеччыне не патрэбна вялікая Літва.
Але прыйдзе час быць Літве, літвінам і мове літвінаў літвінскай лацінкай.
________________________________________

Вывучаючы гісторыю Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага нявольна задаешся пытаннем: што агульнага мае сучасная Літоўская Рэспубліка з гэтай магутнай сярэднявечнай дзяржавай? А таксама чаму самая паўднёвая з прыбалтыйскіх дзяржаў носіць такую назву, і ці тоесны народ гэтай дзяржавы ліцвінам Вялікага Княства? Вядома, што кожны народ імкнецца стварыць уласную дзяржаву і ўвасобіць свае карані ў назве краіны. Таму паспрабуем прааналізаваць афіцыйную назву сучаснай Летувы на падставе гістарычных фактаў і паняцця "народ". Тады звернемся да гэтага тэрміну, які знойдзем у падручніку па грамадазнаўству для дзясятага класа. Згодна з ім, народ (ад грэчаскага слова ethnos) - гэта гістарычная супольнасць людзей, якая склалася на вызначанай тэрыторыі, характарызуецца адзінствам паходжання, культуры, мовы, а таксама ўсведамленнем свайго адзінства. Вылучым асноўныя складальнікі тэрміна - паходжанне, тэрыторыя, мова і культура, - і згодна з імі будзем праводзіць наш гістарычны аналіз.

                                                                                                                                                                                                      http://img1.liveinternet.ru/images/attach/c/4/82/182/82182707_91f.gif
    Зараз вызначым, што ўяўляла сабой Літва ў Сярэднія вякі. Чытаць далей па спасылке   >   Аналіз гістарычнай дакладнасці афіцыйнай назвы Літоўскай Рэспублікі .