Беларускасьць — гэта апофеоз фальшы

Літва-Беларусь_2000
     Ужо 17-ы год апазіцыя змагаецца супраць дыктатуры, а трэба змагацца супраць акупацыі. Галоўная прычына пасiўнасьцi людзей Беларусі палягае ў іх назве – беларусы. Беларускасьць — гэта апофеоз фальшы. Беларускасьць пад корань зьнiшчае ня толькi нашыя палiтыку, гісторыю, культуру i мастацтва, але i мараль.
     Галоўнае ў нашых стасунках з рускiмi заключаецца ў тым, што з-за назвы “Беларусь” рускiя разглядаюць нас як рускiх другога гатунку i гэта надае iм вялiкае нахабства ў дачыненьнях з намi. Для 90% нашых людзей слова «Беларусь» — гэта пусты гук, за якiм, як яны адчуваюць, няма нiчога, годнага павагi. Замест балбатні аб “ліберальных каштоўнасьцях”, неперапыннай гульні ў выбары трэба будзіць нацыянальны гонар людзей. Уся нядаўняя гiсторыя войнаў, паўстаньняў сьведчыць, што толькi нацыяналiзм нараджае сiлу ў змаганьнi.
     Расейцы заўсёды імкнуліся канчаткова нас асiмiляваць, для чаго ім трэба было нас максімальна аслабіць. Перайменаваньне нас у белых рускiх павялiчыла нелюбоў i непавагу да нас з боку ўсiх народаў. Ня любяць, як вядома, ня кепскіх (усе народы добрыя па-свойму). Ня любяць няцэльных, фальшывых.  →   Чытаць болей ... .
Уже давно доказано что не было такой нации литвины. Но бесноватым нет покоя