Алесь Чобат – паэт з мястэчку Скідаль, гісторык, перакладчык на беларускую Чэслава Мілаша. Яго паэзію называюць геніяльнай. Ён страціў зрок, летась атрымаў першую групу інваліднасьці, але працягвае пісаць.
Лідэр «Людзей на балоце» Алесь Дзянісаў стварыў цыкль песень на вершы Алеся Чобата са сборніка «Кароткая гісторыя Беларусі». Некаторыя зь іх ужо выконваліся гуртом на канцэртах. Але якраз падчас здымак відэа на песьню «Турма» Алесь падумаў пра тое, каб прэзэнтаваць гэты праект у сольнай якасьці, выканаць практычна пад адну гітару.
Чытаць больш у «Тваім стылі»
Мяркуецца, што праект на словы Алеся Чобата Алесь Дзянісаў прэзэнтуе ўжывую ў Менску ў лютым 2015 году.