Хачу запрасіць шаноўных чытачоў на штогадовую вінаградную выставу : ) ў Менску, якую арганізуе клуб "Паўночны вінаград", якая мае адбыцца ў пятніцу 28 жніўня 2015-га ад 9 да 19 гадзін на 1 паверсе сталічнага Дому ветэранаў (вул. Я.Купалы, 21). Уваход безкаштоўны. Можна будзе паглядзець і пачаставаць вінаграду, які выгадаваны дзесь пад Менскам ці ў Беларусі, але смакам яўна не саступае імпартнаму прадукту.
Ня верыце? Прыходзьце й забачце! Можна будзе пачаставаць таго-сяго гатунку і нават набыць трохі дамоў паесці : ) Дачнікі могуць пракансультавацца са спецыялістамі і аматарамі па пытаннях як выгадаваць для сябе нешта акрамя "ізабеллы" (якая насамрэч "Альфа") -- дзіўнае і смачнае, у цяпліцы альбо ў адкрытым грунце -- і набыць сажанцы. Прыходзьце і запрашайце сяброў : )
04.09.2014. Соки земли. Белорусский виноградарь выращивает 500 сортов сладкой ягоды и даже кишмиш на плантации под Минском
Приусадебное виноградарство Беларуси
Виноградарство Беларуси на forum.vinograd.info