
Беларусам трэба ганарыцца сваім еўрапейскім мінулым. Старажытная беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае і краіна шматлікіх народаў – І Рэч Паспалітая былі па сутнасці міні-правобразам сучаснага Еўразвязу. Абапіраючыся на гэтае мінулае мы зможам стаць сапраўнай паўнавартаснай еўрапейскай нацыяй.
Ўсякая беларускасць гэта фальш. Адраджэнне народа магчыма толькі на гістарычным падмурку! Беларусь павінна вернуцца да гістарычнай назвы Літва і сваім сакральным сымбалям, народ звацца літвінамі, а мова павінна быць літвінская. Гістарычная саманазва беларусаў у ВКЛ - Вялікім Княстве Літоўскім, якая выкарыстоўвалася побач з русінамі была літвіны. Па Крэўскай уніі "літвінамі" называліся католікі ВКЛ, а таксама ўсё жыхарства ВКЛ ў нацыянальным сэнсе, "русінамі" называліся праваслаўныя ў канфесыйным сэнсе. У 16-18 ст. назва «літвіны» набыла гучаньне палітоніма — дзяржаўна-палітычнага вызначэньня ўсяго насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. У якасьці назвы сучасных беларусаў назва “літвіны” шырака ўжывалася яшчэ на працягу 19 стагодзьдзя ды захоўваецца ў частковым ужытку ў якасьці саманазвы вясковага жыхарства і цяпер.
Літвіны-беларусы найстаражытны народ на Еўрапейскім кантыненце. У сучасны жа час Беларусь фактычна акупавана і працягваецца асіміляцыя (русіфікаванне) - знішчаецца мова, культурная і гістарычная спадчына.
Адроджаная Літва павінна быць дэмакратычным, самастойным і самадастатковай дзяржавай у сям'і такіх жа Еўрапейскіх народаў.
У апошнія час на тэрыторыі Беларусі актывізавалі сваю дзейнасць прыхільнікі заходнерускай (праімперскай) ідэалогіі. Звязана гэта з тым, што наш соцыум паступова прыходзіць да ўсведамлення таго, што гісторыя Беларусі ў корані адрозніваецца ад канонаў, навязаных беларусам рускай і савецкай гістарыяграфіяй. Усё гэта выклікае асцярогі мясцовых заходнерускіх ідэолагаў, якія з усіх сіл спрабуюць навязаць беларусам свае ілжывыя ідэі.
Адной з віртуальных “трыбун” з якой вяшчаюць адэпты заходнерусізму ў Беларусі, з’яўляецца сайт “Заходняя Русь”, тэлебачанне і іншыя сродкі масавай інфармацыі. Негатыўным фактарам з’яўляецца тое, што некаторая частка праімперскі натроеных расійскіх гісторыкаў таксама спрабуюць распаўсюджваць сваю прапаганду ў Беларусі. Вялікую ўвагу адэпты заходнерусізма надаюць сумна вядомым лагерам для палонных чырвонаармейцаў пад час савецка-польскай вайны 1920 г. Гэта “антыКатынь” стала сваістым сімвалам “злачынстваў” Польшчы. Яшчэ адным буйным аспектам гісторыі Беларусі, фальсіфікацыі якой займаюцца заходнерускія ідэолагі, з’яўляецца гісторыя Паўстання 1863—1864 гг.. З’яўляецца пытанне, пра якія “заходнерускія землі” ідзе гаворка, калі ВКЛ было незалежнай дзяржавай, а Смаленск уваходзіў у склад гэтай старажытнай беларускай дзяржавы? Не забываюць сённяшнія прыхільнікі заходнерускай ідэі ў Беларусі і пра падзеі 17 верасня 1939 г. Большасць з іх выказванняў на гэтую тэму зводзяцца да абгрунтавання бальшавіцкіх злачынтваў і падтрымкі “дальнабачнай” сталінскай палітыкі ў 1930—1940 гг. І многае іншае.