Беларускія прозвішчы – Паходжанне, уласцівасці і стэрэатыпы беларускіх прозвішчаў

Лацінскае слова "прозвішча" азначае сям'я. Першыя прозвішчы з'явіліся як сямейныя мянушкі ў Італіі ў Х-ХІ стагоддзях. На тэрыторыі сучаснай Беларусі прозвішчы, у якасці сямейных мянушак, з'явіліся сярод мясцовай шляхты прыкладна з ХV стагоддзя ў перыяд ВКЛ. Беларускія прозвішчы на трыста гадоў старэйшыя за расейскія.

Прозвішча гэта сямейнае cпадчыннае найменне, якое на сённяшні дзень з'яўляецца асноўным "прадстаўніком" чалавека ў грамадстве, ужываецца ў многіх афіцыйных дакументах. Зразумела, што для таго, каб паспяхова выконваць свае грамадскія і прававыя функцыі, прозвішчы павінны быць строга рэгламентаванымі ў адносінах напісання і словазмянення. Тым не менш пісьмовая перадача прозвішчаў у сучаснай беларускай мове адносіцца да ліку найбольш складаных тэарэтычных і практычных праблем, у межах якой існуе цэлы шэраг спрэчных пытанняў. Часта даводзілася чуць, што беларускіх прозвішчаў практычна няма: прозвішчы на -оў/ова — расейскія, на -скі — польскія, на -іч — габрэйскія, ну а на -о і -онка/-енка — дакладна ўкраінскія. І толькі невялікае кола прозвішчаў, што ў нас трапляюцца — беларускія, дый то яны “нейкія непрыгожыя ці зневажальныя”.

Ці так гэта на самой справе? Што ўласціва для наймення беларусаў? Якія прозвішчы з’яўляюцца выключна беларускімі? Фаўна ў беларускіх прозвішчах. Каму трэба імя па бацьку? Прозвішчы на — О. Ці яны украінскія? Прозвішча ў пашпарце: як яно пішацца лацініцаю?

                                http://img1.liveinternet.ru/images/attach/c/4/82/182/82182707_91f.gif
  →   Адказы на гэтыя і іншыя пытанні.