nas mnogo (alternativy_net) wrote in by,
nas mnogo
alternativy_net
by

Вачамі маленькага чалавека.

Я стаяў на прыпынку і чакаў тралейбус. Сэрца ўзмоцнена калацілася. Тады
яшчэ я не ведаў, што мне не давядзецца пабачыць яе з самага пачатку... А
там, на плошчы павінен у 15 00 чакаць мяне сябра са сваёй украінскай
сяброўкай з УНСО. Ён ведае, што я звычайна спазняюся на 10-20 хвілін, але заўсёды прыходжу. Так, мабыць, адбудзецца і сёньня. Ён не пакрыўдзіцца. І вялікі страх апаноўваў мяне. Срах пазбавіцца свабоды, хоць нават і на 15 сутак. Я баяўся папасьці на "хапун", таму вырашыў наўмысна спазніцца яшчэ плюс на 5 хвілін, зайшоўшы у МакДак, дзе набыў яшчэ кружку гарбаты. Час бег. Ужо 15:10. Трэба спяшацца.

У 15:15 сажуся ў метро. ...Вось і Няміга, на якой я звычайна выходжу, калі набіваю стрэлы на Кастрычніцкай. Мне прыемна прайсціся па старому гораду і адчуць хоць нейкі пах урбанізма пачатку 20 стагодздзя. Але на гэты раз вырашыў выходзіць на патрэбнай станцыі, бо моцна спазняўся. Дарма, бо потым пашкадаваў. Электрычка не спынілася на Купалаўскай (!). Людзі пачалі абурацца. Шмат, хто жадаў трапіць на акцыю пратэсту. Але прыйшлося ехаць да Першамайскай.

Першамайская. Ужо 15:23...

Вось нарэшце доўгачаканая Няміга. У вочы адразу пачало рэзаць вясенняе
сонца. 15:30. Блін, ужо на палову гадзіны спазняюся на прымеркаваную
сустрэчу. Мне становіцца жудасна сорамна. Я вырашыў пазваніць Хм...
"Абонент временно недоступен или..." Сумна.
Пачуцьцё сораму і шкадаваньня хапіла мяне яшчэ больш. Я хутка ірвануў на Rастрычніцкую плошчу, куды ішла большасьць пасажыраў з метро.

Што там з імі? не давала думка спакою. Можа АМАПаўцы разбілі яму тэлефон і ён дзе-небудзь акрываўлены ды пабіты ляжыць у атоўтобусе "для" маніфестантаў.

15:40. Плошча Свабоды блакіравана. Бачна як з праспекта з боку wэнтральнага
МакДаку крочаць маніфестанты. Над натоўпам маярыць некалькі нацыянальных
бел-чырвона-белых сьцягоў. Натоўп разбіты на 2 часткі. На вуліцы Леніна
стварылася вялікая пробка!

Нарэшце, каля ратушы заўважыў сябра...
Яго зваць Ян. Ён таксама стаіць і глядзіць праз дарогу на натоўп, дзе у
гэты час выступае асноўны завадатар пачатку Беларускай рэвалюцыі - Андрэй
Клімаў. Ля сябра на лаўцы сядзіць звесіўшы галаву нейкая дзяўчына. Мабыць, гэта яго украінская сяброўка. Выглядае вельмі сумна. Хутчэй накіроўваюся
да Янкі.
- Прывітаньне!
- Прывіт!
- Маёй знаёмай моцна здавілі грудную клетку. Зараз яна ледзьве дыхае.
- Можа трэба доктар?
- Яна не любіць дактароў, - скрозь зубы вымавіў ён.

Падыходжу да дзяўчыны.
- Прывіт! Мяне Алесем зваць.
- Мара.
- Янка, ты ведаеш да цябе не было магчымасьці дазваніцца. Уся сетка вісіць.

Гул свісткоў пачынае нарастаць. Вуліца Леніна ад праспекта, да плошчы
Свабоды блакавана аўтобусамі АМАПу. Мітынг разбіты на 4 часткі. Выхады заблакаваны. З трох бакоў міліцыя ды АМАП. Выхад з плошчы застаўся адзін праз мост. Людзей пачалі адціскаць у бок праспекта Машэрава...

- Марычка пайшлі хутчэй, зараз можа пачацца мяса! Але не адставай, бачыш у
якім мы зараз дзярме. - з нейкай гораччу сказаў Янка і накіраваўся ў бок Нямігі.

Яны сыходзяць, а я яшчэ пэўны час застаюся стаяць, назіраючя за агульнай абстаноўкай. Насамрэч людзей гоняць нібы скаціну, на іншую пашу. Дзесьці чуваць невыразнае: Жыве Беларусь! Толькі самыя смелыя адважваюцца гэта крычаць. Усюды супрасоўнікі КДБ з камерамі. І кожна бывалы апазыцыянер ведае, што потым адбываецца з актыўнімі удзельнікамі. Агульны малюнак нагадвае: Нас забіваюць, але мы выжываем. Партызаншчына, балота...

Пад узмацняючыйся свіст сыходжу і я. Нечакана перасякаюся са знаёмым. Яго зваць Коля:
- Прывіт, Алесь! Тут зараз была "матрыца"!
- Што было? - перапытваю я.
- Маладафронтаўцы закідвалі АМАП снежкамі. А тыя, па камандзе сарваўшыся,
як сабакі, пабеглі на людзей. Адной снежкай нават Падабеда завалілі.
- Цікава, - кажу я, думаючы пра іншае. - Ты ведаеш тут дзяўчыне...

Прыходзіцца разыйсціся. Бо АМАП паскарае крок. Я накіроўваюся пад мост.
Мне становіцца вельмі кепска. Я зкрочваю ў пераход, што ля станцыі метро Няміга. А потым накіраваўся да харчоўні БІС...

Народ пасля нейкага прытупленага страху, стаў больш эмацыянальней. Пакуль яшчэ над ім развівалася некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў. АМАП - наганяў удзельнікаў. І аўтобус за аўтобусам накіроўваўся у бок палацу спорта. Там сёньня ганяў шайбу галоўны "герой" рэвалюцыі. Але менавіта у гэты дзень павінен пачацца закат яго эпохі, эпохі гвалту і падману 10 мільённага народа... Сымбалічна.

У мяне моцна закружылася галава і я прысеў на прыступку ля цэнтру моды.
Гэта частыя ночы за кампом далі пра сябе ведаць. Трохі боль адыйшла.
Я адчуў, як нехта дакранаецца да майго пляча. Гэта быў Янка са сваёй
сяброўкай.
- Нашы шляхі перасякаюцца. Мы зноў ідзем маніфеставаць, - зазначыў ён. Яны
накіраваліся да светлафора.
На ўздагонку я паспеў сказаць:
- Будзьце асцярожны!

Потым метро. Тралік. Дом. Спаў да ночы.
23:40
Званок. Янка.
- Прывіт! З намі ўсё добра. Я правёў сваю сяброўку на цягнік. Марычке стала
лепей.
- Спадзяюся ў яе ўсе пройдзе!
- Таксама спадзяюся. Яна кажа, што ёй лепей, але мне здаецца, каб супакоіць. Давай заўтра сустрэнімся?
- Давай у 18 00 на офісе.
- Дамовіліся.
- Пакуль, - сказаў я і паклаў слухаўку.

Прытуплены страх. І невыразнае "Жыве беларусь!" заставалася яшчэ ў маёй галаве. Гэта Беларусь-партызанка.
...заснуў.


Janka
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments