nas mnogo (alternativy_net) wrote in by,
nas mnogo
alternativy_net
by

25 сакавіка! Пачатак беларускай рэвалюцыі.

Тое, што нехта імкнецца...

зрабіць сацыяльны пратэст Клімаўскай акцыяй памыляецца. Бо наўрад ці там знойдзецца чалавек, які сказаў, што я іду на кастрычніцкую плошчу у 15 00 з-за геніяльных якасьцяў спадара Клімава ды празамбаваўшыся яго кнігамі :)

Перадусім гэта быў сацыяльны пратэст. Сацыяльны пратэст, бо падтрымалі прадпрымальнікі, якіх ніхто не зваў. Прыйшоў і Малады фронт, якога таксама спачатку канфузілі, заявіўшы мол: Зубр, МФ

будуць рабіць гэтую рэвалюцыю.
Былі таксама партыйнія актывісты ды лідэры. Але як прыватныя асобы. Можна сзазаць сабраўся мікс людзей, якія не жадаюць мірыцца з існуючым рэжымам, для якіх галоўнае ёсьць жаданьне пераменаў.

Няхай кажуць злыя языкі, што сабраліся адмарозкі, якім няма чаго рабіць.
Не. Сабраліся людзі, якім не усе роўна іх будучыня. Але магчымасьці нешта рабіць іншым шляхам вычарпаны. Альтэрнатывы калгасным рэжымам не прымаюцца. Застаецца толькі вуліца.

Змяніць дыктатуру магчыма толькі рэвалюцыяй. Выбары і рэферэндумы -гэта не больш за фарс. І для гэтай рэвалюцыі ўжо ёсьць 2500 тысячы людзей, якія могуць сябе супрацьпаставіць удвая, у трая

большай групоўцы АМАПу ды ўнутраных войскаў. Бяззбройных людзей, супраць агалцелых і закормленых рэжымам паліцэйскіх.

Чаму ўлада пабаялася ўсяго толькі 2500 тысячы мірных маніфестантаў?
Чаму прывінтыўна да акцыі былі пасаджаны некаторыя актывісты апазыцыі (вулічныя дыджэі)?
Чаму пачалася хваля крымінальных справаў у адносінах да маніфестнтаў 18 кастрычніка, толькі зараз?

Уладу ж падтрымлівае ледзь не ўся краіна!
Улада усенародна выбраная!
Чаго тады баяцца?

У гэтым выпадку можна сказаць: Клімаў проста асоба, якая пачала нешта рабіць! А людзі бачаць таго, хто гэта робіць. Ім не цікавыя закулісныя скандлы і разборкі унутры апазыцыі. Ім трэба свабода!

Вось дарэчы разумнае гасла для нашай улады ды апазыцыі.
"Пора зрозумити, свободу не спинити!"
Але разумеюць гэта толькі постфактум!

Janka
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 3 comments