Зноў пра "1813".
Па-першае, у выдавецтве "Янушкевіч" выйшла папяровая версія маёй кнігі "1813". Набыць яе пакуль што можна толькі на сайце выдавецтва (спасылка тут), а ў хуткім часе яна будзе прадавацца на стэндзе выдавецтва у межах 24-й Мінскай кніжнай ярмаркі, якая будзе праходзіць у "Белэкспа" (пр.Пераможцаў, д.14) з 8 па 12 лютага.
Па-другое, сталі вядомыя даты правядзення аўтограф-сесій у межах той жа ярмаркі. Даты і час:
пятніца 10.02.2017 з 16.00
субота 11.02.2017 з 13.00
У гэты час чакаю вас на стэндзе выдавецтва "Янушкевіч" (можна арыентавацца па стэнду Польскай Рэспублікі, мы будзем насупраць яго).