Пераіменаванныя праспекты (Францыска Скарыны, Машэрава) - гэта плявок большасьці мінчукам у твар. Гэта плявок па нашаму гонару і па нашай гісторыі.
Каб вырашыць гэтую праблему мы павінны аб'яднацца і сказаць рашучае не гэтаму бязглуздаму дзеяньню!
Але мы павінны быць асцярожнымі, бо свае памылкі Лука не прызнае і любы супраціў знішчае, але з-за яго мы таксама не павінны цярпець гэты гвалт.
Мы прапануем першыя нескладаныя дзеяньні, пакуль ідзе агульная арганізацыя ўсіх пратэстных сілаў горада.
ФЛЭШ МАБІЛІЗАЦЫЯ!
а 18:00 чацвер 12 мая выходзім на праспекты (Францыска Скарыны, Машэрава) з крэйдамі і пачынаем пісаць на асфальце ды тратуары назвы нашых праспектаў.
Далей мы паспрабуем рабіць больш скаардынаваныя дзеяньні, але зараз трэба яднацца. І тады мы адчуем сваю сілу, сілу народнага супраціву.
Калі хто гатовы дапамагчы крэйдай ці паперай, ці проста сваім удзелам просьба скідваць свой кантакт на
ICQ: 344796619
ці fannrm@gmail.com
ЧАС ПЕРАМАГЧЫ СТРАХ!