nas mnogo (alternativy_net) wrote in by,
nas mnogo
alternativy_net
by

Для нас гэта таксама святы подзвіг!

Для нас гэта таксама святы подзвіг!

9 траўня маладзёвыя іміцыятывы "ЧАС!", "ВОКА", а таксама Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС), адзначылі 60-годдзе Вялікай Перамогі.


Удзельнікі акцыі дарылі ветэранам кветкі і віншавальныя паштоўкі са словамі:
"Дзякуй вам, шаноўныя ветэраны, за гераічнае змаганьне за свабоду нашай Бацькаўшчыны. Мы ніколі не забудзем тых, хто даў нам магчымасць жыць у сваёй краіне і будаваць сваю будучыню. Наша свабода - найвышэйшая каштоўнасць, якую мы ніколі нікому не дазволім забраць у нас. Памятайце, мы заўсёды будзем удзячны вам!"

Кажа адзін з каардынатараў гэтых ініцыятыў:
"Для нас свята Вялікай перамогі мае вельмі вялікае значэнне, бо нашыя продкі ў той вайне змагаліся за нашую свабоду. А свабода, я думаю, для ўсіх без выключэньня ўдзельнікаў гэтай акцыі ёсьць абсалютная каштоўнасць. Канешне наш знак увагі да ветэранаў куды больш сціплы, чым гэта робіць дзяржава, але нам не трэба было ніякіх разнарадак зверху і вялікіх рэсурсаў, якія траціла дзяржава на плакаты і аздобу. Мы гэта зрабілі ад шчырага сэрдца. Для нас гэта таксама святы подзвіг!"

Ветэраны былі вельмі ўдзячны гэтаму невялікаму знаку павагі. Шмат хто з іх паціскаў руку, пачуўшы беларускую гаворку.

МІ "ЧАС!"
www.svaboda2006.org





















Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment