10 траўня ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя сацыяльнага пратэсту.
10 траўня ў Мінску на Кастрычніцкай плошчы прайшла акцыя сацыяльнага пратэсту. Удзельнікі патрабавалі ад прэзідэнта вяртання старых назваў праспектаў Францаска Скарыны і Пятра Машэрава.
А 19 00 на Кастрычніцкай плошчы пачаў збірацца народ. Людзі размяшчаліся невялікімі групоўкамі.
Але ўжо праз пяць хвілін іх хапіла, каб стварыць цэп з каля 100 чалавек. На плошчы пільнавалі людзі з рацыямі апранутыя ў "грамадзянку".
У аднаго з удзельнікаў акцыі ў руках з'явіўся плакат з надпісам: "Мы паважаем ветэранаў, але ж не пераназывайце праспекты Машэрава і Скарыны!"
Праз некаторы час з'явіўся АМАП, які пачаў выціскаць мітынгуючых з плошчы.
Кажа адзін з удзельнікаў акцыі: "Я прыйшоў сюды выказаць свае адносіны да пераіменаваньня праспектаў і нічога супрацьзаконнага не зрабіў. А нас ганяць як скаціну!"
Пачаліся першыя затрыманні. Аднаго маладога чалавека, які не жадаў адступаць пад ціскам супрацоўнікаў АМАПа, змясьцілі ў спец. аўтобус.
Але людзі не разыходзіліся. Праз некалькі хвілін у цэнтры мітынгу людзі пачалі прысаджвацца на кукішкі, гэтым выражаючы свой пратэст. Некторыя ўдзельнікі на заплечнкі і рукі прывязвалі стужкі, дзе было напісана: "SOS!", "Вярніце праспекты!"
Асабліва ніхто не выкрыкваў ніякіх лозунгаў. Але ж АМАП пачаў хапаць, сідзячых у цэнтры плошчы маладых людзей.
Агульнай колькасьцю было затрымана 7 чалавек.
Група мітынгуючых для падтрымкі затрыманых накіравалася да спец. аўтобуса, які знаходзіўся недалёка ад месца падзеяў. Маладыя люді пачалі крычаць: "Гісторыю не змяніць!"
Праз 40 хвілін затрыманых увязлі ў РАУС Цэнтральнага раёна, што на вуліцы Арлова. А яшчэ праз 40 хвілін усё затрыманыя, пасля высвятлення асобы, былі адпушчаны.
Кажа адзін з затрыманых: "Вы ведаеце, у нашай краіне усялякая нязгода з рашэннямі ўлады падганяецца пад палітыку. Гэта маразм. Я выйшаў сёння на плошчу, таму што не быў згодны с пераіменаваньнямі праспектаў. І я не сябра якой-небудзь партыі. Мне звычайна надакучыла гэтая анархія ўлады."
Таксама паведамляе іншы затрыманы: "На самой справе і міліцыя не гадуе, як можна было пераназываць гэтыя праспекты. Гэта ж нашая гісторыя!"
У мітынгу удзельнічала каля 500 чалавек. Пераважна гэта былі звычайныя людзі, але прысутнічалі таксама прадстаўнікі з некаторых апазіцыйных партыяў і рухаў. Прадстаўнікі прэсы фактычна адсутнічалі. Акцыя працягвалася каля гадзіны.

(photo by pryvid
http://www.livejournal.com/community/minsk_by/268818.html)
Паведамляе прэс-цэнтар маладзёвай ініцыятывы "ЧАС!".
www.svaboda2006.org

Если акция - к чему тогда слова что все типа было нормально и законно и менты козлы, если вы изначально нарушили законы.
Если (как написано тут http://www.livejournal.com/community/minsk_by/268818.html?thread=3029010) просто собрались 20 друзей... То тогда это не акция.
а я человека на первом фото -- знаю :)