November 9th, 2002

Прапановы

Пагуляўшы два дні па расейскае частцы ЖЖ, хочу выказаць свае меркаваньні і прапановы:

1. Зацягнуць у ЖЖ як мага болей беларускае грамадзкасьці
2. Зрабіць ЖЖ-кліент па-беларуску (па-мойму, гэта рэальна і перакладаць ня вельмі шмат у адрозьненьні ад агулам ЖЖ)
3. Зрабіць свае кам'юніціз(да прыкладу: by_litra , by_mova[znaustva] , by_inet , by_naviny , by_roznaje )

Для гэтага патрэбныя запрашальныя коды(іх можна дастаць, ня думаю, што гэтае вялікая праблема. хутчэй праблема часу:)

Куды нам да расейцаў, але мы "страна маленькая, но гордая" :)

Хто што пра гэтае думае?
  • Current Music
    Scorpions - White Dove