May 19th, 2003

Bukuroshe in Blue

On Language Preferences, Part Two

У адказ на папярэдні допіс у суполцы by хацеў бы нагадаць аўтару і ўдзельнікам пра гэтую дыскусію – Ukrainian & Belarusan Language Preferences in LJ (галоўным чынам па-беларуску і па-ўкраінску).

А той невялічкі сьпіс спасылак на "лінґвістычныя" допісы ў маім дзёньніку быў дадзены з адзінай мэтай – паказаць аўтарам галінкі "беляз", што я хацеў бы абмяркоўваць пытаньне на вышэйшым узроўні. У іншым выпадку гэта будзе тое самае, як тлумачыць першаклясьнікам ґрадыент вэктарнага поля ці падвоеныя інтэґралы.