April 20th, 2004

Bukuroshe in Blue

RIP Fidel

Вядомы менскі байкер, стваральнік праекту EXTREME.BY, Андрэй Юхнавец aka Fidel, загінуў учора пад коламі ўласнага матацыкла на ўрачыстым адкрыцьці сэзону. У ЖЖ у яго таксама былі знаёмыя і сябры - zmicier, rebel80, st_martin...
kalihon

Semagic 1.4.1.0

Ludzi,

Chto maje Win2k dy instalavany layout dla łacinki, kaliłaska pratestujcie novuju versyju Semagica. Niešta ŭ mianie nie pracujuć niekatoryja symbali. Chaču daznacca, ci heta tolki ŭ mianie, ci va ŭsich.

Dziakuj.
крест

Яшчэ адзин з страчаных....

Вось яшчэ адна гістарычная асоба, якая кудысьці прапала... Прапалі і сьведкі пра яе. Прынамсі, у інеце.
Пошук у Гугле паказвае толькі некалькі спасылак пра былога актыўнага дзеяча апазіцыі. дэпутата ВС РБ 12-га скліканьня Яўгена Цумарава.

Але па гэтым спасылкам мы даведаемся, што Яўген Цумараў адзін з галоўных лідэраў Таварыства Беларускай Мовы. Разам з Нілам Гілевічам і Алегам Трусавым.
Можам таксама даведацца, што 26 студзеня 2000 г. пабачыла свет кніга “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Дакументы і матэрыялы 1989 – 1997 гг.” Укладальнік Яўген Цумараў. Кніга выйшла ў Менску ў ГМФ “Трасцянец”, наклад 500 асобнікаў, 112 старонак. Гэта зборнік найбольш актуальных з пазіцыі цяперашняга часу матэрыялаў і дакументаў пра дзейнасць у 1989 – 1997 гг. Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, якое паўстала ў рэчышчы шырокага грамадскага руху .
Ці яшчэ такое:
І тое, што яшчэ засталося ў Беларусі беларускага, – было закладзена пераважна тады, з 91-га да 93-га, і менавіта з дапамогай дэпутатаў БНФ. Так, камісія ВС па культуры й адукацыі на чале зь Нілам Гілевічам (намесьнікі – дэпутаты ад БНФ Алег Трусаў і Лявон Баршчэўскі, сярод сяброў – Лявон Дзейка, Яўген Цумараў) стварылі падмурак новай, беларускай сыстэмы адукацыі, дамагліся новых, праўдзівых падручнікаў гісторыі і літаратуры. Па іх вучылася моладзь, якая і сталася цяпер актыўнай сілай супраціву.
Як бачым, асоба, вартая ўвагі. Але, як не дзіўна, менавіта гэтая беларускамоўная, адукаваная па новай сістэме моладзь, якая стала "сілай супраціву", нічога ня ведае і нават ня чула пра такога дэпутата Цумарава...
Хацеў запытаць, хто што яшчэ ведае пра яго? Ці выкладаў ён у Беларускім Нацыянальным Ліцэі, калі так, то калі...
Што ён робіць цяпер? Дзе жыве і чым займаецца?