November 13th, 2004

1

Праца

Для працы ў Швэцыі патрабуецца беларускамоўная (!) гувэрнантка.
Умовы: жыцьцё ў сям'і (людзі вельмі прыстойныя, мае асабістыя знаёмыя), 2 дзяцей (дзяўчынкі), праца афіцыйная, тэрмін ад 4 месяцаў да 1 году (абумоўлена правіламі выдачы дазволу на працу), пачатак - люты-сакавік 2005.
Патрабаваньні: дзеўчына, узрост 18-27, валоданьне беларускай і ангельскай мовамі, уменьне ладзіць зь дзецьмі.
Лістуйце на andrus_sСЬЛІМАКtut.by
girl
  • milla

лекторый

у лекторыі нацыянальнага музэя мастацтваў у суботу-нядзелю адбываюцца лекцыі па мастацтву й міталёгіі.
заўтра а 11 гадзіне "Міталёгія Старажытнай Грэцыі", а 16 гадзіне "Дэкататыўна Прыкладное Мастацтва Японіі" (калі каму цікава -- ходзьма на Японію. т7783853)
квіткі купляць у самім музэі. для школьнікаў 1000, для студэнтаў 2000. мы з аднакурсніцамі сеньня прайшлі па школьным.
20.11 а 16 гадзіне "Архітэктура і Скульптура Старажытнай Індыі"
21.11 а 11 гадзіне "Міталёгія Старажытнага Эгіпту", а 16 надзіне "Жывапіс Аджанты"

зы: сёньня была лекцыя па мастацтву адраджэньня германіі і францыі. 2.5 гадзіны. вельмі цікава, са слайдамі. мова -- расейская.
  • Current Mood
    sleepy sleepy