May 24th, 2005

ЖЖХ

"Купляйце Балрускае"

Побывал в Бресте (не был там 8 месяцев) и Барановичах (3 месяца). Что-то не наблюдаю я там воплощения в жизнь лозунга "Купляйце Балрускае" - сплошное засилие товаров из РФ, Китая, западной Европы.
А ввобще - расскажите - как нынче с этим обстоят дела? Как на таможне с ограничениями? И д.т.

(no subject)

КРАМа й КРАМбамбуля -аднакаранёвыя групы!

Людзі добрыя, самі мы мясцовыя, дзе што знаходзіцца ведаем, і жыць ёсьць дзе, мо каму не шкада пазычыць ці прадаць са зьніжкаю кампутарныя навушнікі быкастыя (тыя што былі ў карыстаньні)?
лошыца акцыя
  • franak

(no subject)

Сябры!

Каму неабыякавы лёс Скарыны!

Сёньня, 16.00. Ля рэстарану ЭКСПРЭС-КРЫНІЦА!

 

Прыкольны, творчы, тэатральны падыход,

негвалтоўны сацыяльны пратэст.

Менская махорка

Шырокую акцыю "Не фашызму"

распачалі актывісты Моладзевай фракцыі Парты БНФ сумесна з Маладым Фронтам у Бабруйску.

Паводле кіраўніка Бабруйскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ Дзяніса Шэйко, першы этап акцыі палегае на тым, што маладыя актывісты дэмакратычнага руху накіравалі ліст да кіраўніцтва Бабруйску з патрабаваньнем зьнішчыць ганебныя антысеміцкія надпісы з будынкаў гораду. Апошні месяц гэтыя надпісы і выявы шыбеніцы з зоркай Давіда на ёй з'явіліся на вялікай колькасьці будынкаў Бабруйску.

Па інфармацыі сп. Шэйко, гэта зроблена прадстаўнікамі пралукашэнкаўскай арганізацыі "Авангард чырвонай моладзі". Аднак пад некаторымі з выяваў стаяць подпісы "БНФ", што не адпавядае рэчаіснасьці.

"Нам удалася прымусіць гарвынанкам замаляваць гэтыя надпісы на адміністрацыі Гарадзкога рынку, але яны застаюцца ў іншых месцах", — кажа Д.Шэйко. "Калі ўлады не зьвернуць увагу на гэтую праблему, мы самі пачнем зама лёўваць антысеміцкія надпісы й будзем вымушаныя даслаць скаргу ў ПАСЕ".

Д.Шэйко таксама паведаміў пра сумесную акцыю дэмакратычных сілаў Бабруйска "Беларусь без Лукашэнкі", якая прайшла ў ноч з 13 на 14 траўня. Актывісты Парты БНФ ды Маладога Фронту вывесілі шэсьць бел-чырвона-белых сьцягоў памерам 1 м. 20 см. на 2 м. 50см., адзін зь якіх залунаў перад будынкам гарвыканкаму. Таксама было вывешана дзьве расьцяжкі даўжынею восем метраў зь лёзунгам "Беларусь без Лукашенкі" і на гарадзкіх будынках напісана больш за сотню гэтакіх жа надпісаў. Частка гэтых надпісаў, паводле сп. Шэйко, і дагэтуль упрыгожваюць горад.