November 21st, 2005

House m.d.
  • maty

bsu_by

Открылось сообщество БГУ.
Если если есть желание, можно принять активное участие в развитии и жизни сообщества.
Или неактивное. В общем, приглашаются студенты/абитуриенты/выпускники и просто интересующиеся)

http://www.livejournal.com/community/bsu_by/
лошыца акцыя
  • franak

(no subject)

Бабруйск стане чарговым пунктам праграмы паездак адзінага прэтэндэнта ад дэмакратычных сілаў па рэгіёнах Беларусі

У чацвер, 24 лістапада, Аляксандр Мілінкевіч наведае горад Бабруйск. Візіт стане працягам інфармацыйна-агітацыйнай кампаніі адзінага прэтэндэнта дэмакратычных сілаў у рэгіёнах Беларусі.

"Бабруйск, - адзначыў А.Мілінкевіч, - важная кропка на мапе Беларусі. Гэта самы буйны пасля абласных цэнтраў горад краіны, які валодае велізарным чалавечым патэнцыялам. Тут размешчаныя буйныя прамысловыя прадпрыемствы, чыгуначны вузел, вялікі воінскі гарнізон, шмат навучальных установаў, установаў аховы здароўя і культуры. Я і мая каманда на працягу дня плануем правесці сустрэчы з рознымі катэгорыямі бабруйчанаў - нам важна ведаць меркаванне мясцовых жыхароў пра сітуацыю ў краіне, бліжэй убачыць праблемы, якія іх турбуюць".

Адзіны прэтэндэнт ад дэмакратычных сілаў на пасаду прэзідэнта Беларусі гатовы таксама адказаць на пытанні жыхароў Бобруйска, выказаць сваё бачанне шляхоў вырашэння праблемаў, якія іх хвалююць. Як паведамляе прэс-група Штаба адзінага прэтэндэнта, падчас наведвання горада адбудзецца прамая тэлефонная лінія Аляксандра Мілінкевіча з жыхарамі і прэс-канферэнцыя для журналістаў мясцовых і рэспубліканскіх СМІ.