March 28th, 2006

Жужаль

паўторны кроспост

Млін, чамусці ўчора на суполкі скапіявалася толькі дэпрэсіўная частка майго поста!
Выкладваю тэкст ізноў. У поўным аб'ёме...

_______________________________________________________________________
Большая частка мінулага тыдня ў мяне прайшла ў дэпрэсіі. Не з-за таго, што арыштоўваюць людзей, не з-за элегантнай перамогі Лукашэнкі. Выходзячы раніцою на
Кастрычніцкай плошчы, у мяне міжвольна сціскалася сэрца.. Нас вельмі мала!

Але пасля дня Волі, нягледзячы на новыя затрыманні і жорсткае збіцце людзей на маіх вачах, у мяне ізноў з'явіўся аптымізм...

Нас сапраўды МА-ЛА!
З дапамогай "тлумачэньня" БТ мы вельмі ўдала дэскрэдытуем сябе такімі вось спробамі-мітынгамі-разгонамі. Народ (менавіта народ, а не мы, купка "эціх апазіцыанераф"), які жлукціць чарла і слухае Бацьку мае сваю "праўду". Народ задаволены такой праўдай і ён не імкнецца асэнсаваць штосці. Нават калі ён натыкаецца на рэчаіснасць, Народ спрабуе адгарадзіцца ад яе. Ды што казаць, апазіцыя таксама так робіць.

Але ХОПІЦЬ!
Хопіць прыгожых словаў!
Хопіць "святога гневу"!
Хопіць фарсу і пустых абяцанак!

Трэба працаваць!
Працаваць на ўзняцце свядомасці, абуджэньня Народу!
А каб працаваць не для пазнакі ў справаздачы, а для рэальных вынікаў часам варта спыніцца і асэнсаваць тое што было, і тое, што адбылося. Пасля патрэбна выбраць накірунак для працы і шляхі для дасягнення мэтаў. Паспешнасьць і неадуманасьць не самыя лепшыя якасці, таму трэба пазбягаць іх. Але асэнсаванне не павінна замаруджваць. Вельмі важна - не спыніцца, не губляць тэмпу, імпэту, якія з'явіліся перад і пасля выбарчай кампаніі.
РАЗАМ ПЕРАМОЖАМ!
_______________________________________________________________________
P.S. у мяне ёсць канкрэтныя идэи и прапановы. Агучу их пазней. Вось толькі з часам думкі маюць уласцівасць знікаць.
Запісваць трэба.