September 2nd, 2006

"Мы будзем вучыцца па-беларуску!!!"

У межах інфармацыйнай кампаніі "Мы будзем вучыцца па-беларуску" у гарадах Беларусі адбыліся шматлікія акцыі-флэшмобы, у якіх узялі ўдзел дзесяткі грамадскіх актывістаў краіны. Акцыі адбыліся ў Гомелі, Менску, Наваградку.

У гэтым годзе навучэнцы школаў і гімназіяў атрымалі паштоўкі з віншаваннямі да дня ведаў. Маладыя людзі былі ўражаныя нечаканаму сюрпрызу і выказвалі сваю падзяку. Аднак не абыйшлося без эксцэсаў, у некаторыя школы былі выкліканы нарады міліцыі, але грамадскія актывісты не сталі іх чакаць, не жадаючы псаваць сабе святочны настрой.
WwW.MoLaDz.OrG