December 7th, 2006

Крылы
  • manivid

Аляксандр Казулін пад пагрозай СМЕРЦІ

Вага экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі, палітвязня Аляксандра Казуліна працягвае памяншацца. Сёння ён важыць ужо 64 кілаграмы. Аб гэтым прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміла жонка палітвязня Ірына Казуліна, якая сёння размаўляла з кіраўніцтвам віцебскай выпраўленчай калоніі №3, дзе адбывае пакаранне экс-кандыдат у прэзідэнты. Такім чынам, за час зняволення і галадоўкі палітык схуднеў на 41 кілаграм. Сёння Ірына Казуліна мае намер накіраваць мужу тэлеграму, каб паведаміць пра тое, што Палітрада Аб’яднаных дэмакратычных сіл Беларусі звярнулася ў Раду Бяспекі ААН з просьбай разгледзець беларускае пытанне. Пасля гэтага, лічыць Ірына Казуліна, палітвязень, які дамагаецца разгляду сітуацыі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН можа спыніць галадоўку.

Медыкі тым часам заяўляюць, што ўжо пасля трох тыдняў галадоўкі (а Казулін галадае амаль 2 месяцы!), чалавек можа памерці ў любы момант.

“У першую чаргу парушаюцца ўсе віды абмену і ў арганізме назапашваюцца недаакісленыя прадукты, прадукты, якія ў нармальным стане мусяць расшчапляцца. Кепска працуе пячонка, ныркі, назапашваюцца шлакі, солі, фармуюцца атруты і гэта ў сваю чаргу дзейнічае на цэнтральную нервовую сістэму, на кару галаўнога мозгу”, – лічыць прафесар кафедры гігіены і медыцынскай экалогіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Валерый Мурог.

У гэтай сітуацыі страшная нават не маленькая вага пацыента, а хуткасць, з якой ён губляе кілаграмы. Хуткая страта вагі пагражае сур`ёзнымі парушэннямі. На такой стадыі галадоўкі пачынаецца гіпаксія мозгу – галаданне, калі мозгу не хапае сілкавання.

На конт таго, што ў Аляксандра Казуліна вельмі нізкі ціск – 75/60, лекары катэгарычна заяўляюць, што з такім ціскам могуць перастаць дзейнічаць ныркі. Гэты крытычны ціск, пры ім немагчымая нармалёвая праца галаўнога мозгу, могуць пачацца перабоі з сэрцам.

У некаторых галадоўшчыкаў, лічаць лекары, ужо праз 10 дзён пачынаюцца істотныя пашкоджанні – гінуць клеткі, якія не аднаўляюцца. Калі галадоўка цягнецца больш за тры тыдні, то гэта найбольш небяспечна. Тут ужо нічога гарантаваць нельга – чалавек можа памерці ў любы момант.

http://charter97.org


Спадарства! Гэта ўжо ня жарты! Аляксандр Казулін можа загінуць у бліжэйшыя дні!!!
Крылы
  • manivid

(no subject)

Нагадаю, што на пачатку галадоўкі Аляксандр Казулін звярнуўся з адкрытым лістом да прэм'ер міністра Сяргея Сідорскага:

"Уважаемый Сергей Сергеевич!

У Вас осталась последняя возможность, чтобы в будущем к Вам обращались именно так. Настал именно Ваш исторический час -
принять ответственность в строгом соответствии с Конституцией за дальнейшее развитие ситуации и будущее Беларуси на себя.
Вспомните мужественный и честный перед народом поступок Михаила Николаевича Чигиря, который ушёл в отставку в знак протеста
против референдума, против изменения и попрания Конституции Беларуси.
Вам не надо уходить в отставку, а официально взять бразды правления страной в свои руки, как и.о. Президента.
Этим Вы выполните свой гражданский и человеческий долг перед своим народом, перед своей родной землёй.
Вы ведь и сами уверены в абсолютной нелегитимности Лукашенко и пропасти, в которую он тянет страну и всех вас.
А хамское и цинично-беспардонное к Вам отношение с его стороны показывает, что Вас в любом случае уволят.
Уйдите с достоинством, а не с позором!
Но в случае принятия Вами единственно правильного решения - вынужден уйти будет Лукашенко!
Будущее уже завтра! Вам выбирать…"

Аляксандр Казулін 20 лістапада 2006 года



Такім чынам, Казулін галадуе не супраць свайго турэмнага зняволення.
Ён галадуе за Свабоду Беларусі. Ён сапраўды спрабуе пазбавіць Беларусь ад нелегітымнага прэзідэнта -
Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі.
Аляксандр Казулін НЕ ЗБІРАЕЦЦА СПЫНЯЦЬ ГАЛАДОЎКУ! Вельмі вялікая верагоднасць, што ён ўсё ж загіне. Каб паспрабаваць
перашкодзіць гэтаму, дзейнічаць трэба нам!
Час ладзіць акцыі пратэсту!
Звяртайцеся да ўлады.
ЗВЯРТАЙЦЕСЯ ДА АПАЗІЦЫІ!!! З патрабаваннем узначаліць акцыі пратэсту!!!
Размяшчайце гэтую інфармацыю на сайтах рознага плану! Асабліва на грамадска-палітычных!!!
Тэлефануйце на радыё, на тэлебачанне! Распавядайце аб Трагедыі, якая адбываецца УСІМ!!!
Распавядзіце суседзям, сябрам!!!


ЧАС ДЗЕЙНІЧАЦЬ!!!