March 26th, 2007

У Віцебску асудзілі ўдзельнікаў святкавання Дня Волі

Ян Талпыга ў Кастрычніцкім РАУС. Фота Сержука Серабро


Сёння ў Кастрычніцкім раённым судзе Віцебску разглядаліся справы затрыманых ўчора ўдзельнікаў святкавання Дня Волі.


Шасцёра чалавек пакараныя штрафам, гэта Ян Дзяржаўцаў, Алена
Залеская, Сяргей Каваленка, Ганна Латышава, Алесь Пазняк і Ян Талпыга.
Усе яны аштрафаваныя на 62 тысячы рублёў, акрамя спадароў Каваленкі і
Пазняка, якія аштрафаваныя на 93 тысячы. Акрамя таго Ян Дзяржаўцаў,
Сяргей Каваленка, Алесь Пазняк і Ян Талпыга правялі ноч у ізалятары
часовага ўтрымання, куды іх змясцілі да суду. Там жа знаходзіўся і
Барыс Хамайда, якога суддзя Ірына Смалякова палічыла відаць за
найбольшага злачынцу, бо пакарала арыштам на 5 сутак.