April 5th, 2007

Без нас нас дзялілі?

Адміністрацыяй мэмарыялу ў Асьвенціме была часова зачыненая расейская частка экспазіцыі: польскі бок не задаволены тым, што ў тэкстах на стэндзе вязьні з былых тэрыторыяў Польскай Рэчы паспалітай, анэксіяваных СССР у 1939 годзе, пазначаліся ў якасьці савецкіх грамадзянаў, а не палякаў. Такім чынам, маўляў, Расея ставіць пад сумнеў акупацыю саветамі польскіх Kresów Wschodnich.
Характэрная сытуацыя: спрэчкі і разьбіральніцтвы вакол падзеяў 1939 г. і іхных наступстваў, будзь гэта Катынь, ваеннапалонныя ці, цяпер, вязьні Асьвенціму, вядуцца выключна паміж Польшчай і пераемнікам СССР Расейскай Фэдэрацыяй. Тыя ж краіны, каго гэты канфлікт тычыцца у самую першую чаргу, хто, уласна, і былі аб’ектам анэксіі - наіўна і па-халопску маўчаць.....

Далей цікавыя і з большасці сцмныя думкаі на конт таго, як беларусаў ніколі за людзей не лічылі так і зараз гэтага не робяць. Пры чым самі ж беларусы. І пра тое, што не лічачыся са слабымі слабым заўтра можаш быць ты. ТУТ http://www.pozirk.org/?p=490#respond

БМП, падобна, засталіся непашкоджанымі


Грузавы адсек ІЛ-76 EW-78826, падбітага 9 сакавіка. Бачна верх БМП.Першы падбіты ў Магадзіша беларускі самалёт вёз для БМП для угандыйскіх ваенных, якія выконваюць у Самалі міратворчую місіію.


Як афіцыйна паведамляецца ІЛ-76 EW-78849, у выніку аварыі якога
загінулі 5 лётчыкаў былога палка ваеннай транспартнай авіацыі, які
некалі базаваўся ў Віцебску, вылецеў у зону баявых дзеянняў каб
выратаваць абсталяванне збітага раней такога ж ІЛ-76 EW-78826. А вось
пра груз гэтага першага самалёта беларускія крыніцы маўчаць.

(далей…)