May 6th, 2007

Moby

(no subject)

Вот и начинается сезон отключений горячей воды.

Интересно, есть такое где-нибудь, кроме как на постсоветском пространстве?

(no subject)

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць вялікамучаніка Георгія.На прастольным свяце быў вікарны Пётр, епіскап Друцкі са сваімі ўлюбёнымі рознамоўнымі воклічамі-віншаваннямі. Вось “дыялог” паства-Пётр: Христос воскресе! -усклікае епіскап. Воистину воскресе! –адказвае народ. Христос анэ’стэ!- закатваючы вочы да столі абвяшчае ўладыка. Воистину воскресе!- не міргае вокам народ. Хры’стус разурэ’ксі! – не ўтаймоўваецца пастыр. -Воистину воскресе!- адзіным подыхам выдае народ. -Хрыстос уваскрос!- дае дыхту архирэй. -Воистину воскресе!- стаіць на сваім народ. Падумалася…а сапраўды ж , праваслаўныя…