May 12th, 2007

лошыца акцыя
  • franak

Наступная станцыя - Плошча Каліноўскага...

Культурніцкая камісія Партыі БНФ падвяла вынікі конкурсаў плякату й дзіцячага малюнка, прымеркаваных да гадавіны чарнобыльскай катастрофы. Аўтарам лепшага плякату быў прызнаны інтэрнэт-мастак Загорскі з калажом "Наступная станцыя - Плошча Каліноўскага", аўтарам найлепшага малюнка стала вучаніца Дзіцячай мастацкай школы №3 Малей Наташа, якая прэзэнтавала сваю працу "Чарноболь".

Конкурс быў аб'яўлены напярэдадні Чарнобыльскага шляху. Паводле арганізатараў, найлепшы плякат выбіраўся з 12 дасланых працаў, у тым ліку вядомых мастакоў. У конкурсе ж дзіцячага малюнка прыняло ўдзел каля 15 працаў дзяцей, пераважна школьнага ўзросту. Дзяўчынка-пераможца атрымала ў падарунак набор прафесійнай гуашы, іншыя ўдзельнікі конкурсу - каляровыя алоўкі.


Малей Наташа. Чарноболь


Загорскі. Наступная станцыя - Плошча Каліноўскага

(no subject)

Братцы, дзе можна скачаць рэферат для школьніка на тэму "Дзеячы мастацтва Беларусі на сучасным этапе"?