June 9th, 2007

Moladz

N.R.M. не едзе на “Басовішча”?!

9 чэрвеня маладзёвая інтэрнэт-пляцоўка “ВОКА” распаўсюдзіла заяву Піта Паўлава аб тым, што легенда беларускага року гурт “N.R.M. ” можа не ўдзельнічаць у гэтым годзе ў самым буйным рок-фэсце маладых музыкаў Беларусі “Басовішча”, які адбываецца кожны год пад Беластокам.
Нагадаем, што 8 чэрвеня падчас аўтографсэсіі музыкаў Піт Паўлаў заявіў, што да гэтага часу гурт “N.R.M. ” афіцыйна не запрошаны арганізатарамі рок-фэсту “Басовішча 2007” і выступ музыкаў зараз пад пытаннем.
                                                                                                  ДАЛЕЙ...